Сьогодні опозиція у Білорусі – увесь білоруський народ, – правозахисник Ігор Лєднік

ArticleImage_25283

Незгідні з результатами виборів та 26-річним правлінням нинішнього президента Білорусі Олександра Лукашенка вийшли на вулиці міст та містечок країни. А насилля з боку влади спровокувало наростання протестних настроїв.

Сьогодні Білорусь охопив загальнодержавний страйк: одні підприємства зупинилися, на інших працівники приєднуються до протестувальників під час обідньої перерви, робітники великих заводів виходять до марші.

ІА Дивись.info поспілкувалася із білоруським громадським діячем та опозиціонером Ігорем Лєдніком. (Інтерв’ю публікується білоруською мовою.)

– Протягом тривалого часу президент Білорусі Лукашенко займався планомірним знищенням тих, у кому він бачив загрозу своїй владі. Чи є в країні сьогодні дієва опозиція, здатна очолити народні протести?

– Сёння апазыцыя Лукашэнкі – увесь беларускі народ! Краіна паўстала ў адказ на ягонае чарговае «пераабранне» і пачала страйкаваць, калі рэжым стаў забіваць мірных пратэстоўцаў і ужываць супраць іх непамерны гвалт.

Калі двадцаць год таму Лукашэнка па-за судом караў смерццю вядомых палітыкаў, шэраговыя беларусы не маглі сабе нават ўявіць, што часам і да іх дайдзе чарга. Я патрабаваў ад ЦВК не рэгістраваць Лукашэнку з-за спраў зніклых палітыкаў – вынікі адмовы мы сёння назіраем у турмах, моргах і лекарнях.

Читайте також: Хроніки протестів у Білорусі: перші дні після виборів у державі (фото, відео)

Пратэстны рух у Беларусі ачоляць адданыя Канстытуцыі-1994 палітыкі, якія разглядаюць так званы «рэферэндум» 1996 года, як захоп і ўтрыманне Лукашэнкам улады неканстытуцыйным шляхам, спалучаным з забойствамі людей. Гэтае крымінальнае злачынства дасюль доўжыцца ў часе. На гэтых пазыцыях стаіць Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), сябрам якой я з’яўляюся разам з Міхаілам Пастуховым, былым суддзёй Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, які ў 1996 годзе да апошняга стаяў за імпічмент Лукашэнкі.

– Чи може Тихановська, яка відзначилася своїми діаметрально протилежними заявами, стати лідеркою опору режиму Лукашенка?

– Святлана Ціханоўская стала трыгерам пратэсту. Рэжым пралічыўся ўключыўшы хатню гаспадыню ў свой сцэнар «пераабрання» Лукашэнкі. Я б на яе заявы асобай увагі не звяртаў, а больш сканцэтраваўся на сцэнары Крамля па замене з яе дапамогай Лукашэнкі на свайго стаўленіка у выпадку, калі беларусы праз страйк дамогуцца пазачарговых выбараў і краіну узначаліць, напрыклад, прарасейскі Валеры Цапкала, які ў Кіеве на розных эфірах распавядае пра «грамадзянскі канфлікт» ва Украіне.

Читайте також: Протести у Білорусі: «Майдан в екзилі» і чому мовчить Захід

– Чи є сьогодні єдиний центр координації дій протестувальників? Якщо так, то хто входить до нього і як він діє?

– 17 жніўня выйшла навіна пра стварэнне Каардынацыйнай рады Ціханоўскай, якая мае «забясьпечыць пераход улады ў Беларусі» па расейскім сцэнары. Нацыянальна ж свядомыя беларусы падтрымліваюць кампанію па адхіленні Лукашэнкі ад улады на падставе Канстытуцыі-1994, якую мы запусцілі з вядомым у Беларусі бізнесоўцам, былым палітвязням Міколай Аўтуховічам. Да рэчы, 27 ліпеня, у сапраўдны Дзень Незалежнасці Беларусі, маскоўскі офіс Фэйсбуку павыдаляў усе пасты пра кампанію і заблакаваў магчымасць размяшчаць інфармацыю з сайта Інстытута даследвання расейскай агрэсіі (Кіеў), які вядзе інфармацыйнае суправаджэнне кампаніі.

Читайте також: У центрі Львова влаштували масштабну акцію солідарності з народом Білорусі (фоторепортаж)

– Ви сказали: «У результаті прийняття Конституції 1996 року Президент Республіки Білорусь Олександр Лукашенко захопив державну владу в Республіці Білорусь». Поясність, будь ласка, цю цитату?

– Пасля рэферэндуму-1996 дэпутаты Вярхоўнага Савета 13-га склікання стварылі Спецыяльную камісію па прававой ацэнцы парушэнняў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Лукашэнкам Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь, якую ўзначаліў Віктар Ганчар. 19 верасня 1999 года дэпутаты ВС-13 павінны былі прыняць Пастанову «Аб мерах па рэалізацыі заключэння Спецыяльнай камісіі па прававой ацэнцы парушэнняў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь». Каб гэтага не адбылося, Віктара Ганчара з ягоным сябрам бізнесоўцам Анатолям Красоўскім 16 верасня гвалтоўна выкралі і забілі.

– Чи можливий у Білорусі український сценарій Майдану? І чи не існує загрози, коли на допомогу Лукашенку прийде Путін зі своїми військами?

– У нас іншы сцэнар – Беларусь ахапіў агульнанацыянальны страйк і Еўрасаюз ужо заявіў аб фінансавай падтрымцы рабочых, якая будзе ісці ў пакеце з санкцыямі супраць рэжыму Лукашэнкі. На Беларусь зараз завязана праблема рэгіянальнай бяспекі і тут вельмі значную ролю можа адыграць Украіна. Справа ў тым, што пасля смерці Ганчара 8 снежня 1999 года Лукашэнка падпісаў «саюзную дамову» з РФ, скасаванне рэгістрацыі якой у Сакратарыяце ААН ініцыявала БСДП (Грамада) – з 18 сакавіка 2014 года ў «саюзнай дзяржаве» акупаваны Расеяй украінскі Крым. Пуцін з Лукашэнкам сваім «саюзам» разбураюць рэжым бяспекі ў рэгіёне АБСЕ і сёння ен надае ім падставы ўвесці ў Беларусь расейскія войскі. Яшчэ 11 чэрвеня ад нашай партыі накіраваная пропанова кансультацый з ЗША і Вялікабрытаніяй – краінамі-гарантамі бяспекі Украіны і Беларусі па Будапешцкім мемарандуме. На жаль, афіцыйны Кіеў дасюль не падтрымаў нас, цудоўна ведаючы пры гэтым, што з траўня мінулага году за маёй ініцыятывай адкрытае крымінальнае справаводства па ч.1 арт.111 КК Украіны па палітыцы «безальтэрнатыўнага МЕНСКА», якая ажыццяўляецца на шкоду гарантыям бяспекі Украіны па Мемарандуме. У такіх абставінах і пры такой салідарнасці ўкраінцаў з беларусамі супраціў імперскім памкненням Расеі праз акцыі пратэсту можа ахапіць і Украіну.

Оксана ДУДАР

Якщо ви знайшли помилку, будь ласка, виділіть фрагмент тексту та натисніть Ctrl+Enter.

Якщо ви знайшли помилку, будь ласка, виділіть фрагмент тексту та натисніть Ctrl+Enter.

Реклама
Новини від партнерів

Повідомити про помилку

Текст, який буде надіслано нашим редакторам: